Іншыя гаспадарчыя тавары

Пастка інсектыцідная

Артыкул: ЛІН

Жоўтыя чашкі-пасткі незаменныя для вызначэння часу з’яўлення шкоднікаў рапсу, назірання за колькасцю насякомых, а таксама кантролю ступені і піку іх актыўнасці. Пасткі ўсталёўваюцца пры 5° С тэмпературы глебы, г.зн. прыблізна ў пачатку/сярэдзіне лютага. Чашка насаджваецца на стрыжань на ўзроўні раслін. З-за конусападобнай формы ўнутранай паверхні чашкі стрыжань заціскаецца і такім чынам утрымлівае чашку на пэўнай вышыні. Шкоднікі прывабліваюцца жоўтым колерам чашкі, у якую заліваецца празрыстая фіксуючая вадкасць – вада з даданнем некалькіх кропель сродку, які змяншае павярхоўнае нацяжэнне (напрыклад, для мыцця посуду), каб злоўленыя шкоднікі не маглі выбрацца. Ранняй вясной, калі вадкасць у пасудзіне можа замерзнуць, можна напоўніць пасудзіны зімовай вадкасцю для абмывання лабавога шкла аўтамабіля. Перавагай чашкі-пасткі з’яўляецца магчымасць варыяваць вышыню чашкі ў залежнасці ад росту пасеву. Такім чынам могуць быць злоўлены шкоднікі: рапсавая блыха, вялікі рапсавы (сцябловы) скрытнахаботнік, сурэпкавы скрытнахаботнік, рапсавы бліскатнік, рапсавы насенны скрытнахаботнік. Праводзіць кантроль пажадана ў сонечныя, умерана цёплыя дні, штодня ў другой палове дня. Пры выяўленні першых калоній шкоднікаў ёсць прыблізна 10 дзён для барацьбы з імі, таму што жукі пакуль што сілкуюцца дадаткова і яшчэ не адкладаюць яйкі. Матэрыял чашкі – пластык Памеры: - верхні дыяметр – 225 мм - ніжні дыяметр – 195 мм - дыяметр унутранай адтуліны – 21 мм

Прызначэнне

для знішчэння шкodnікаў у цяпліцах, садах, вінаградніках, на сельскагаспадарчых угоддзях

Памер, мм

228х228х70

Пастка, шт 1
Пастка, шт 1
Колькасць у пакеце, шт 50
Колькасць на паллеце, шт 2 000
Вага ў пакеце, кг 5,7
Вага на паляце, кг 226
Купіць у розніцу ↗